*О шукальнік Ісціны! Калі жадаеш, каб Бог адкрыў вока тваё, ты павінен прасіць Бога, маліцца Яму і шчыра размаўляць з Ім апоўначы, гаворачы:
О Госпадзе, я звярнуў свой твар да Твайго Царства Адзінства і паглыбіўся ў мора Тваёй міласэрнасці. О Госпадзе, прасвятлі мой зрок сузіраннем Тваіх агнёў у гэтае цёмнае ночы і зрабі мяне шчаслівым ад віна Тваёй любові ў гэты цудоўны век. О Госпадзе, дай мне пачуць Твой покліч і расчыні перад тварам маім дзверы нябёсаў Тваіх, каб убачыць мне святло Славы Тваёй і стаць прывабленым да Тваёй Прыгажосці.
Сапраўды, Ты Той, Хто дае, Шчодры, Міласэрны, Той, Хто выбачае.
-`Abdu'l-Bahá