Імя Тваё — маё вылячэнне, о мой Божа, і ўспамін пра Цябе — маё лякарства. Блізкасць да Цябе — надзея мая, а любоў да Цябе — мая спадарожніца. Твая міласэрнасць да мяне — маё вылячэнне і дапамога як у гэтым свеце, так і ў свеце наступным. Ты, сапраўды, Найшчодры, Той, Хто ўсё ведае, Усямудры.
-Bahá'u'lláhО Ты, Чыім тварам я захапляюся, Чыя прыгажосць — свяцілішча маё, Чыё прыстанішча — мая мэта, Чыя хвала — мая надзея, Чыё наканаванне — мой спадарожнік, Чыя любоў — прычына быцця майго, Чыё ўпамінанне— маё суцяшэнне, Чыя блізкасць — мая прага, Чыя прысутнасць — найдаражэйшае жаданне і найвышэйшае імкненне маё; малю Цябе, — не адмаўляй мне ў тым, што вызначыў Ты для выбраных сярод слугаў Тваіх. Надзялі мяне дабром гэтага свету і будучага.
Ты, сапраўды, Цар усіх людзей. Няма Бога, акрамя Цябе, Таго, Хто заўсёды выбачае, Найшчодрага.
-Bahá'u'lláhО мой Божа, дапамажы слузе Твайму ўзвысіць Слова, абвергнуць марнае і лжывае, устанавіць ісціну, шырока распаўсюдзіць святыя вершы, адкрыць веліч і даць ранішняму святлу ўзысці ў сэрцах праведных.
Ты, сапраўды, Шчодры. Ты Той, Хто выбачае.Хай будзе ўсхвалена імя Тваё, о Госпадзе, о мой Божа! Малю Цябе імем Тваім, праз якое прабіў час, і адбылося Уваскрэсенне, і страх, і трымценне ахапілі ўсіх, хто ёсць у нябёсах і на зямлі — пралі з нябёсаў Тваёй міласэрнасці і аблокаў Твайго пяшчотнага спачування тое, што ўзрадуе сэрцы слугаў Тваіх, якія звярнуліся да Цябе і дапамаглі Справе Тваёй.
Зберажы слугаў Тваіх і Тваіх служанак, о мой Госпадзе, ад джалаў марнага летуцення і дарэмных уяўленняў і дай ім з рук Тваёй міласці глыток павольнай плыні Тваіх ведаў.
Ты, сапраўды, Усемагутны, Найузвышаны. Ты заўсёды выбачаеш. Ты Найшчодры.
-Bahá'u'lláhБлагаславёны куточак, і дом, і месца,і горад, і сэрца, і гара,і прытулак, і пячора, і лагчына, і зямля,і мора, і выспа, і луг,дзе Бога ўпамянулі і ўсхвалілі Яго.
-`Abdu'l-BaháХто пазбаўляе ад цяжкасцяў, акрамя Бога? Скажы: усхвалены будзь Бог! Ён ёсць Бог! Усе слугі Яго і ўсе выконваюць Яго загады.
-The BábО мой Божа, мой Гаспадар, Мэта імкнення майго! Твой слуга шукае сну ў прытулку Тваёй міласэрнасці і спачыну пад полагам Ласкі Тваёй, молячы пра клопат Твой і Тваю абарону.
Прашу Цябе, о Гасподзь мой, нядрэмным вокам Сваім ахоўвай мой позірк, каб не бачыць мне іншага, акрамя Цябе. Узмацні праніклівасць вачэй маіх, каб распазнаць ім знакі Твае і ўгледзець Небасхіл Твайго Адкравення. Ты ёсць Той, перад выяўленнямі ўсемагутнасці Якога трымціць самая сутнасць сілы.
Няма Бога, акрамя Цябе, Усемагутнага, Усёпераможнага, Неабмежаванага.
-Bahá'u'lláhСтвары ўва мне чыстае сэрца, о мой Божа, і сумленне спакойнае ўва мне аднаві, о Надзея мая! Духам сілы сцвердзі мяне ў Справе Тваёй, о Найлюбасны мой, і святлом славы Тваёй адкрый мне Твой шлях, о Ты, Мэта імкнення майго! Сілаю Тваёй бязмежнай моцы ўзнясі мяне да нябёсаў святасці Тваёй, о Выток майго быцця, і павевамі вечнасці Тваёй узрадуй мяне, о Ты, Хто ёсць мой Бог! Хай мне навеюць спакой несціханыя напевы Твае, о мой Спадарожнік; хай скарбы Твайго спрадвечнага аблічча вызваляць мяне ад усяго, акрамя Цябе, о мой Гаспадар, і хай прынясуць мне радасць весткі аб адкрыцці нятленнай Сутнасці Тваёй, О Ты, Хто ёсць з яўных найяўнейшы, найпатаемнейшы з патаемных!
-Bahá'u'lláhПрашу Твайго выбачэння, о мой Божа, і малю аб дараванні адпаведна таму, як Ты жадаеш слугам Тваім звяртацца да Цябе. Прашу Цябе змыць грахі нашы, як належыць уладарству Твайму, і прабач мяне, маіх бацькоў і тых, хто па Тваім меркаванні ўвайшоў у пакоі любові Тваёй, як адпавядае бязмежнаму панаванню Твайму і славе Тваёй нябеснай моцы.
О мой Божа! Ты натхніў душу маю ўзнесці маленні да Цябе, і каб ні Ты, я не звярнуўся б да Цябе. Усхвалены Ты і праслаўлены; я ўсхваляю Цябе, таму што Ты адкрыўся мне, і прашу дараваць мне, таму што нестае мяне на здзяйсненне абавязку пазнаваць Цябе і не здолеў я ісці шляхам Тваёй любові.
-The BábМой Госпадзе! Мой Госпадзе! Усхваляю Цябе і дзякую за тое, чым Ты адарыў Тваю пакорлівую служанку, Тваю рабу, якая моліць і просіць Цябе, таму што Ты, сапраўды, накіраваў яе ў Твае яўнае Царства і даў ёй пачуць Твой узвышаны Покліч у гэтым непрадказальным свеце і ўгледзець Знакі Твае, што пацвярджаюць з’яўленне Твайго пераможнага панавання над усімі рэчамі.
О мой Госпадзе, я прысвячаю тое, што ў маім улонні, Табе. Дай жа яму стаць вартым пахвалы дзіцём у Тваім Царстве, шчаслівым, дзякуючы Тваёй прыхільнасці і шчодрасці Тваёй; і дай яму развівацца і расці пад апекай Тваёй адукацыі. Сапраўды, Ты Літасцівы! Сапраўды, Ты Гасподзь Вялікай Міласці!
-`Abdu'l-BaháО Ты, Госпадзе добры! Цудоўныя дзеці гэтыя — тварэнне рук Тваёй магутнасці і дзівосныя знакі Тваёй велічы. О Божа! Абарані гэтых дзяцей, літасціва дапамажы іх адукацыі і дай ім паслужыць свету людзей. О Божа! Дзеці гэтыя — перлы, хай будуць яны выпешчаныя ў жамчужніцы Твайго пяшчотнага клопату.
Ты ёсць Шчодры, Усёлюбячы.О Госпадзе! Зрабi прамянiстай гэту юную iстоту i адары шчодрасцю Тваёй гэтае слабае стварэнне. Надзялі яго ведамi, дазволь яму штозолку набываць сiлы i ахоўвай яго ў прытулку Тваёй абароны, каб вызваліцца яму ад памылковых поглядаў, прысвяцiць сябе служэнню Справе Тваёй, накіроўваць тых, хто заблудзіўся, весці няшчасных, вызваляць заняволеных i абуджаць нядбайных, каб усе былi дабраславёныя Тваім упамінаннем i хвалою. Ты Магутны i Моцны.
-`Abdu'l-BaháО мой Божа! О Ты, Хто выбачае грахі, надзяляе дарамі, развейвае смутак! Сапраўды, я малю Цябе дараваць грахі тым, хто пакінуў цялеснае ўбранне свае і ўзнёсся да свету духоўнага.
О мой Госпадзе! Ачысці іх ад грахоў, развей іх журботы, ператвары іх цемру ў святло. Дай ім увайсці ў сад шчасця, абмый іх найчысцейшаю вадою і дазволь ім сузіраць веліч Тваю на самай узвышанай гары.
-`Abdu'l-Bahá*(Творыцца штосуткі паміж поўднем і захадам сонца)
Я сведчу, о мой Божа, што Ты стварыў мяне, каб я спазнаў Цябе і пакланяўся Табе. Сведчу ў гэты час пра немач сваю і Тваю моц, пра беднасць сваю і Тваё багацце.
Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Памочніка ў небяспецы, Самаіснага.
-Bahá'u'lláh*Гэтую малітву адкрыў Абдул-Баха. Яна чытаецца ў Яго Усыпальні. Таксама яна прыдатная і для асабістай малітвы.
*Абдул-Баха кажа: "Хто б ні прамаўляў гэтую малітву са сціпласцю і запалам, прынясе задавальненне і радасць сэрцу гэтага слугі; гэта будзе нібыта сустрэча з Ім твар у твар".
Ён Усяслаўны!О Божа, мой Божа! Сціплы і поўны слёз, я ўздымаю свае ўмольныя рукі да Цябе і пасыпаю свой твар пылам Твайго Парога, што ўзвышаны над ведамі дасведчаных і хвалою ўсіх, хто славіць Цябе. Літасціва паглядзі на Твайго слугу, пакорнага і сціплага каля Тваіх дзвярэй, позіркам вока Тваёй міласэрнасці і акуні яго ў Акіян Тваёй векавечнай міласці.
Госпадзе! Бедны і сціплы слуга Твой, які зачараваны Табой і моліць Цябе, нявольнік у Тваёй руцэ, палымяна молячы Цябе, давяраючы Табе, у слязах перад лікам Тваім, заклікаючы і ўмольваючы Цябе, гаворыць:
О Госпадзе, мой Божа! Дай мне Тваёй міласці служыць тым, каго Ты любіш, умацуй маю залежнасць ад Цябе, азары маё аблічча святлом захаплення ў Тваім двары святасці і святлом малітвы Твайму Царству велічы. Дапамажы мне быць самаадданым каля нябеснага ўваходу ў Тваю браму і вызваліцца ад усяго ў Тваіх свяшчэнных межах. Госпадзе! Дай мне піць з келіха бескарыслівасці; апрані мяне ў яе адзенне і акуні мяне ў яе акіян. Зрабі мяне падобным да пылу на шляху тых, каго Ты любіш, і дазволь мне ахвяраваць сваю душу зямлі, якой надалі высакароднасць сляды выбраннікаў Тваіх на Тваім шляху, о Гасподзь славы ў Вышніх!
З гэтай малітвай Твой слуга звяртаецца да Цябе на золку і ў начны час. Здзейсні жаданне ягонага сэрца, О Госпадзе! Азары ягонае сэрца, узрадуй ягоную душу, запалі ягонае святло, каб ён мог служыць Справе Тваёй і Тваім слугам.
Ты Той, Хто надзяляе, Спагадлівы, Найшчодры, Літасцівы, Міласцівы, Спачувальны.
-`Abdu'l-Bahá*О шукальнік Ісціны! Калі жадаеш, каб Бог адкрыў вока тваё, ты павінен прасіць Бога, маліцца Яму і шчыра размаўляць з Ім апоўначы, гаворачы:
О Госпадзе, я звярнуў свой твар да Твайго Царства Адзінства і паглыбіўся ў мора Тваёй міласэрнасці. О Госпадзе, прасвятлі мой зрок сузіраннем Тваіх агнёў у гэтае цёмнае ночы і зрабі мяне шчаслівым ад віна Тваёй любові ў гэты цудоўны век. О Госпадзе, дай мне пачуць Твой покліч і расчыні перад тварам маім дзверы нябёсаў Тваіх, каб убачыць мне святло Славы Тваёй і стаць прывабленым да Тваёй Прыгажосці.
Сапраўды, Ты Той, Хто дае, Шчодры, Міласэрны, Той, Хто выбачае.
-`Abdu'l-BaháО Божа, накіроўвай мяне, абараняй мяне, зрабі мяне светачам яркім і зіхатлівай зоркай! Ты Магутны і Моцны.
-`Abdu'l-BaháО Ты, добры Госпадзе! Вось слугі Твае, што сабраліся на гэтую сустрэчу, звярнуліся да Твайго Царства, і патрэбны ім Твае дары і дабраславенні. О Божа! Праяві і зрабі яўнымі знакі Твайго адзінства, якія былі змешчаныя ва ўсіх сутнасцях жыцця. Адкрый і разгарні дабрадзейнасці, якія Ты зрабіў прыхаванымі і ўтоенымі ў гэтых чалавечых існасцях.
О Божа! Мы як расліны, а шчодрасць Твая падобна да дажджу, ажыві расліны гэтыя і дай ім вырасці праз дары Твае. Мы слугі Твае, вызвалі нас ад кайданоў матэрыяльнага існавання. Мы недасведчаныя – зрабі нас мудрымі. Мы мёртвыя – ажыві нас. Мы матэрыяльныя – надзялі нас духам. Мы абяздоленыя – дай нам спазнаць Твае тайны. Мы ў нястачы – узбагаці і благаславі нас з Тваёй бязмежнай скарбніцы. О Божа! Уваскрасі нас, дай нам зрок, дай нам слых, азнаёмь нас з таямніцамі жыцця, каб сакрэты Царства Твайго маглі адкрыцца нам у гэтым свеце існавання і каб мы маглі спавядаць Тваё адзінства. Кожны дар паходзіць ад Цябе, кожнае дабраславенне Тваё ёсць.
Ты магутны. Ты моцны. Ты Падаўца і Ты Вечнашчодры.
-`Abdu'l-BaháХвала Богу, Спрадвечнаму, Вечнаіснуючаму, Нязменнаму, Адвечнаму! Ён, Хто сведчыць у Сваёй Сутнасці, што, сапраўды, Ён Адзін, Адзіны, Той, для Каго не існуе перашкодаў, Узвышаны. Мы сведчым, што, сапраўды, няма Бога, акрамя Яго, прызнаваючы і спавядаючы Яго Адзінства. Ён вечна прабывае ў недасягальных вышынях, на вяршынях Сваёй Узвышанасці, асвячоны вышэй за ўпамінанне ўсіх, акрамя Самога Сябе, незалежны ад апісання ўсіх, апроч Сябе.
І калі Ён пажадаў праявіць ласку і дабрадзейнасць да людзей і прывесці свет у парадак, Ён адкрыў прадпісанні і стварыў законы; сярод іх устанавіў Ён закон шлюбу, зрабіў яго падобным да крэпасці дабрабыту і ратавання, і прадпісаў нам яго ў тым, што было паслана з нябёсаў святасці у Яго Наісвяцейшай Кнізе. Ён кажа, Вялікая Слава Яго: “Бярыце шлюб, о людзі, каб ад вас мог з’явіцца той, хто прыгадае Мяне сярод слугаў Маіх; гэта адзін з Маіх запаветаў вам; падпарадкоўвайцеся яму як дапамозе для вас”.
-Bahá'u'lláhУ прытулку Тваім, о мой Божа, абудзіўся я; той жа, хто шукае прытулку гэтага, мусіць знаходзіцца ў Свяцілішчы Тваёй аховы і ў Цвярдыні абароны Тваёй. Азары маю ўнутраную сутнасць, о Гасподзь мой, зіхаценнем Досвітку Твайго Адкравення, падобна да таго, як Ты азарыў маю знешнюю сутнасць ранішнім святлом Тваёй міласці.
-Bahá'u'lláhУсякая хвала, о мой Божа, Табе няхай будзе, Хто ёсць выток усякай славы і велічы, сілы і гонару, вярхоўнай улады і панавання, узвышанасці і літасці, глыбокай пашаны і моцы. Каму жадаеш, даеш Ты наблізіцца да Найвялікшага Акіяна, і каму жадаеш, дорыш гонар прызнаць Тваё Найстаражытнейшае Iмя. З усіх тых, хто ёсць у нябёсах і на зямлі, ніхто не можа супрацьстаяць дзеянню Тваёй уладарнай волі. Адвеку правіш ты ўсім стварэннем і Ты будзеш заўжды працягваць уладарыць над усім створаным. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Усемагутнага, Найузвышанага, Усямоцнага, Усямудрага.
Азары, о Госпадзе, твары слугаў Тваіх, каб яны маглі ўгледзець Цябе; ачысці сэрцы іх, каб яны маглі звярнуцца да двара Тваіх нябесных міласцей і прызнаць Таго, Хто ёсць Увасабленне Тваё і Світанне Iснасці Тваёй. Сапраўды, Ты ёсць Гасподзь усіх сусветаў. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Вольнадзейнага, Каму ўсё пакараецца.
-Bahá'u'lláhО Ты, добры Госпадзе! Ты стварыў усё чалавецтва з аднаго роду. Ты загадаў, каб усе належалі да адной сям’i. У Тваёй святой прысутнасцi яны ўсе слугi Твае і ўвесь род людскі ўкрыты пад Тваім Шатром; усе сабраліся за Тваім Сталом Шчодрасці, усе азораны Святлом Твайго Наканавання.
О Божа! Ты добры да ўсiх, Ты даеш сродкі для існавання ўсiм, даеш прытулак усiм, дорыш жыццё ўсім. Усiх і кожнага надзяліў Ты талентамі і здольнасцямі, і ўсе агорнутыя Акіянам Тваёй Міласэрнасці.
О Госпадзе добры! Аб’яднай усіх. Дазволь рэлігіям пагадзіцца і зрабі адным усе народы, каб яны маглі лічыць адзін аднаго адною сям’ёю і ўсю зямлю – адзіным домам. Хай усе яны жывуць у поўнай згодзе.
О Божа! Узвысь сцяг адзінства чалавецтва!О Ты, добры Ойча, Божа! Узрадуй нашыя сэрцы водарам Тваёй любові! Праясні зрок наш святлом Твайго Кіраўніцтва! Дай нашаму слыху асалоду ад мелодыі Твайго Слова і дай нам усім прытулак у Цвярдыні Твайго Наканавання!
Ты ёсць Магутны і Моцны, Ты Той, Хто выбачае, і Той, Хто не зважае на недахопы ўсяго чалавецтва.
-`Abdu'l-Bahá