More Books by Letters

РЭЛIГIЙНЫМ ЛIДЭРАМ СУСВЕТУ (Красавiк 2002)
Free Interfaith Software

Web - Windows - iPhone








Letters : РЭЛIГIЙНЫМ ЛIДЭРАМ СУСВЕТУ (Красавiк 2002)

ПЕРАКЛАД СУСВЕТНЫ ДОМ СПРАВЯДЛIВАСЦI Сусветны Цэнтр Бахаi Красавiк 2002 РЭЛIГIЙНЫМ ЛIДЭРАМ СУСВЕТУ Сутнасць трывалай спадчыны XX стагоддзя ў тым, што яно змусiла народы сусвету пачаць разглядаць сябе чальцамi адзiнага роду людскога, i зямлю як ягоную агульную айчыну. Нягледзячы на няспынныя канфлiкты i гвалт, якiя азмрочваюць далягляд, прымхi, што некалi здавалiся ўласцiвымi чалавечай прыродзе, усюды адступаюць. З iмi разбураюцца перашкоды, якiя доўга дзялiлi сям’ю людзей на Вавiлон асобаў, раз’яднаных па прымеце культурнага, этнiчнага цi нацыянальнага паходжання. Тое, што гэтая карэнная змена магла адбыцца ў такi кароткi тэрмiн, – па сутнасцi незаўважны ў перспектыве гiстарычнага часу, – наводзiць на думку аб значнасцi магчымасцяў на будучыню. Як нi прыкра, арганiзаваная рэлiгiя, сапраўдны сэнс iснавання якой заключаецца у служэннi справе братэрства i мiру, вельмi часта паводзiць сябе як найбольш цяжкапераадольная перашкода на шляху; спашлемся на пэўны балючы факт, што яе iмя доўга было прыкрыццём для фанатызму. Мы, як кiруючая рада адной з сусветных рэлiгiй, адчуваем адказнасць за паскарэнне сур’ёзнага разгляду гэтай складанай задачы, што паўстае перад рэлiгiйнымi лiдэрамi. I праблема, i вынiкi, да якiх яна прывяла, патрабуюць, каб мы высказалiся шчыра. Мы верым, што супольнае служэнне Богу стане залогам таго, што сказанае намi будзе ўспрынята ў тым жа духу добрай волi, у якiм яно подана. Пытанне набывае выразныя абрысы, калi разглядаюцца дасягненнi ў iншых галiнах жыцця. За паасобнымi выняткамi, у мiнулым жанчыны лiчылiся icтотамi другога гатунку, iхняя сутнасць была агорнута забабонамi, iм было адмоўлена ў магчымасцi выяўляць здатнасцi чалавечага духу, а iхняя роля была зведзена да служэння патрэбам мужчынаў. Вiдавочна, ёсць шмат грамадстваў, дзе гэткiя ўмовы захоўваюцца i нават фанатычна абараняюцца. Аднак, разважаючы пра глабальны ўзровень, iдэя роўнасцi палоў набыла зараз моц агульнапрынятага прынцыпу практычна ва ўсiх аспектах жыцця. Яна прызнаецца бальшынёй акадэмiчных суполак i сродкаў масавай iнфармацыi. Перагляд стаў такiм грунтоўным, што прыхiльнiкi мужчынскай перавагi мусяць шукаць падтрымкi ў тых, чые погляды знаходзяцца на ўскрайках цвярозага розуму. Акружаныя батальёны нацыяналiзму сутыкнулiся з падобным лёсам. З кожным крызiсам, якi адбываецца ў сусветных справах, грамадзянiну робiцца лягчэй адрознiваць любоў да краiны, любоў, якая абагачае ягонае жыццё, ад пакоры падбухторваючым прамовам, прызначаным выклiкаць нянавiсць да iншых i страх перад iмi. Нават там, дзе ўдзельнiчаць у звычных нацыяналiстычных рытуалах выгадна, грамадскi водгук часта адзначаны не толькi цвёрдымi перакананнямi i спантаным энтузiязмам былых часоў, але i пачуццямi няёмкасцi. Уздзеянне ўзмоцнена пераўтварэннямi, якiя ўвесь час адбываюцца ў мiжнародным парадку. Якiя б нi былi заганы сiстэмы Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый у яе сучасным выглядзе, i якiмi б абмежаванымi нi былi яе магчымасцi ў прыняццi супольных ваенных мераў супраць агрэсii, нiхто не можа сказiць той факт, што фетыш абсалютнай нацыянальнай незалежнасцi знаходзiцца на шляху да знiкнення. Малацярпiмыя да падобных прэтэнзiй гiстарычныя працэсы гэтак жа абышлiся з расавымi i этнiчнымi прымхамi. Тут непрыманне мiнулага стала асаблiва рашучым. Зараз расiзм настолькi заплямлены сваёй повяззю з жахамi XX стагоддзя, што ён ужо ўспрымаецца як нешта кшталту духоўнай хваробы. Нягледзячы на тое, што расавая прымха, якой, як праказай, пашкоджана значная частка чалавецтва, пакуль што не выкаранена як грамадская пазiцыя у шматлiкiх частках сусвету, яна стала настолькi ўсеагульна асуджанай у прынцыпе, што нiякая суполка людзей больш не можа бяспечна дазволiць сабе атаясамлiвацца з ёй. Нельга сказаць, што цёмнае мiнулае было сцёртае, i раптоўна нарадзiўся новы сусвет святла. Вялiкая колькасць людзей працягвае цярпець вынiкi ўкаранелых прымхаў наконт паходжання, полу, нацыянальнасцi, касты цi класа. Уся рэчаiснасць паказвае, што гэткая несправядлiвасць будзе захоўвацца доўга, паколькi ўстановам i нормам, якiя распрацоўвае чалавецтва, вельмi марудна даецца магчымасць пабудаваць новы парадак узаемаадносiн i прынесцi палёгку прыгнечаным. Справа хутчэй у тым, што мы перайшлi парог, вярнуцца за якi немагчыма. Асноўныя прынцыпы былi вызначаны, выразна вымаўлены, сталi шырока вядомымi i паступова ўвасабляюцца ва ўстановы, здольныя налажыць iх на грамадскiя паводзiны. Няма сумнення ў тым, што якой бы працяглай i балючай нi была гэтая барацьба, узаемаадносiны памiж усiмi народамi ў вынiку зменяцца карэнным чынам на мiжасобасным узроўнi. * На пачатку XX стагоддзя здавалася, што рэлiгiйныя прымхi, хутчэй за ўсе астатнiя, саступяць сiлам зменаў. На Захадзе навуковыя дасягненнi ўжо груба абышлiся з некаторымi з цэнтральных стаўпоў сэктанцкай выключнасцi. У кантэксце пераўтварэння, якое адбываецца ў самаўсведамленнi роду людскога, найбольш шматабяцальным новым рэлiгiйным развiццём здаваўся межрэлiгiйны рух. У 1893 годзе Сусветная выстава ў Чыкага здзiвiла нават яе славалюбных арганiзатараў тым, што дала пачатак славутаму Парламенту Рэлiгiй, увасабленню духоўнай i маральнай згоды, якая захапiла ўяўленне народаў на ўсiх кантынентах i здолела зацмiць нават навуковыя, тэхналагiчныя i гандлёвыя цуды, якiя ўслаўляла выстава. Карацей кажучы, здавалася, што абрушылiся старадаўнiя муры. Для ўплывовых мысляроў у рэлiгiйнай галiне гэта сустрэча стала ўнiкальнай, «беспрэцэдэнтнай у гiсторыi сусвету». Парламент, па словах ягонага выдатнага галоўнага арганiзатара, «вызвалiў сусвет ад нецярпiмасцi». Упэўнена прадказвалася, што адораныя ўяўленнем лiдэры скарыстаюць магчымасць i абудзяць у рэлiгiйных суполках планеты, што доўга былi раздзеленымi, дух братэрства, якi зможа забяспечыць неабходнае маральнае абгрунтаванне для новага сусвету – сусвету росквiту i прагрэсу. Укаранялiся i квiтнелi падбадзёраныя такiм чынам разнастайныя межрэлiгiйныя рухi. Разнастайная лiтаратура, даступная на шмат якiх мовах, знаёмiла найшырэйшую грамадскасць, як веруючых, так i няверуючых, з вучэннямi ўсiх асноўных рэлiгiй, гэтая цiкавасць была у свой час падхоплена радыё, тэлебачаннем, кiно i, урэшце, Iнтэрнэтам. Вышэйшыя навучальныя ўстановы пачалi акадэмiчныя праграмы вывучэння параўнальнага рэлiгiязнаўства. Пад канец стагоддзя межрэлiгiйныя малiтоўныя службы, якiх нельга было ўявiць яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў таму, сталi звычайнай практыкай. На жаль, вiдавочна, што гэтым iнiцыятывам не хапае як iнтэлектуальнай паслядоўнасцi, так i духоўнай адданасцi. У адрозненне ад працэсаў аб’яднання, якiя пераўтвараюць рэшту грамадскiх узаемаадносiн чалавецтва, укаранелыя ўзоры сэктанцкага мыслення ўпарта супрацьстаяць думцы, што ўсе асноўныя рэлiгii маюць роўную сiлу па прыродзе i паходжанню. Хада расавай iнтэграцыi – гэта развiццё, якое зяўляецца не проста выяўленнем чуллiвасцi альбо стратэгii, але паўстае з усведамлення таго, што народы сусвету складаюць адзiны вiд, чые шматлiкiя адрозненнi самi па сабе не даюць нiякiх перавагаў i не накладаюць нiякiх абмежаванняў на асобных прадстаўнiкоў роду. Эмансiпацыя жанчын таксама выклiкала гатоўнасць як грамадскiх устаноў, так i грамадскай думкi, прызнаць, што няма прыймальных падстаў – бiялагiчных, грамадскiх альбо маральных – для апраўдання адмаўлення жанчынам у цалкам роўных правах з мужчынамi, а дзяўчынкам – у роўных з хлопчыкамi адукацыйных магчымасцях. Ушанаванне ўкладу пэўных нацый у фармаванне сусветнай цывiлiзацыi, якая развiваецца, не спрыяе атрыманай у спадчыну iлюзii, нiбыта iншыя нацыi мала альбо нiчога не могуць зрабiць у гэтым напрамку. Здаецца, што большая частка рэлiгiйных лiдэраў не здольная распачаць такую грунтоўную пераарыентацыю. Iншыя часткi грамадства прымаюць плён адзiнства чалавецтва не толькi як непазбежны наступны крок у развiццi цывiлiзацыi, але як вынiк станаўлення меншых разнастайных супольнасцей, з якiмi наш род уступiў у гэты вырашальны момант нашай агульнай гiсторыi. Аднак, большая частка арганiзаваных рэлiгiй стаiць паралiзаваная на парозе будучынi, ахопленая тымi ж самымi догмамi i прэтэнзiямi на прывiлейны доступ да iсцiны, якiя нясуць адказнасць за стварэнне найбольш бязлiтасных кафлiктаў, што раз’ядноўваюць насельнiцтва зямлi. Вынiкi для дабрабыту чалавецтва былi разбуральнымi. Безумоўна, няма патрэбы спасылацца на падрабязнасцi жахаў, якiя сёння напаткалi няшчаснае чалавецтва з-за выбухаў фанатызму, якi ганьбiць iмя рэлiгii. I гэта не новая з’ява. Адзiн з шматлiкiх прыкладаў – рэлiгiйныя войны ў Еўропе XVI стагоддзя, якiя каштавалi гэтаму кантыненту жыцця амаль трыццацi адсоткаў яго насельнiцтва. Трэба задумацца над тым, што, у гiстарычнай перспектыве, вырасла з насення, пасаджанага ў грамадскай свядомасцi сляпымi сiламi сэктантскага дагматызму, якiя выклiкалi гэтыя канфлiкты. Да гэтага пералiку трэба дадаць здраду жыццю розума, якая больш, чым якi-небудзь iншы чыннiк, пазбавiла рэлiгiю яе спадчыннай здольнасцi – iграць вырашальную ролю ў фармаваннi сусветных спраў. Занятыя пытаннямi, што распыляюць i псуюць высiлкi людзей, рэлiгiйныя iнстытуты вельмi часта былi галоўнымi ciламi, якiя стрымлiвалi дослед рэчаiснасцi i выкарыстанне ўласцiвых чалавецтву разумовых здольнасцей. Ганьбаваннi матэрыялiзму альбо тэрарызму не дапамогуць па-сапраўднаму справiцца з сучасным маральным крызiсам, калi яны не пачнуцца са шчырага прызнання няздольнасцi выканаць свой абавязак, праз што масы вернiкаў засталiся безабароннымi i прыступнымi для гэтых уздеянняў. Якiмi бы балючымi нi былi гэтыя разважаннi, яны не столькi абвiнавачанне арганiзаванай рэлiгii, колькi напамiн пра надзвычайную сiлу, якую яна прадстаўляе. Як нам усiм вядома, рэлiгiя дасягае каранёў чалавечых матываў. Калi яна заставалася вернай духу i прыкладу надзвычайных Асобаў, якiя далi сусвету вялiкiя сiстэмы веравання, яна абуджала ва ўсiх жыхарах здольнасцi любiць, дараваць, ствараць, рызыкаваць, пераадольваць прымхi, ахвяраваць дзеля агульнага дабра i стрымлiваць парывы жывёльных iнстынктаў. Бясспрэчна, уплыў паслядоўнасцi гэтых Боскiх Праяваў, што доўжыцца ад золку запiсанай гiсторыi, стаў той плённай сiлай, якая зрабiла чалавека культурным. Тая ж сiла, што гэтак эфектыўна дзейнiчала ў мiнулыя стагоддзi, застаецца нязгаснай асаблiвасцю чалавечай свядомасцi. Насуперак усiм перашкодам i амаль не атрымлiваючы падтрымкi, яна працягвае натхняць незлiчоныя мiльёны на барацьбу за выжыванне i ўздымае ва ўсiх землях герояў i святых, чые жыццi з’яўляюцца найбольш пераканаўчым доказам прынцыпаў, якiя знаходзяццацца ў пiсаннях iх адпаведных рэлiгiй. Як паказвае цячэнне цывiлiзацыi, рэлiгiя таксама здольная глыбока ўплываць на лад грамадскiх узаемаадносiн. Сапраўды, цяжка ўявiць якiя-небудзь карэнныя дасягненнi цывiлiзацыi, якiя не атрымалi б маральны штуршок з гэтай вечнай крынiцы. Цi магчыма, каб праходжанне кульмiнацыйнай стадыi ў шматтысячагадовым працэсе ўладкавання планеты магло адбывацца ў духоўным вакууме? Калi распустныя iдэялогii, якiм у толькi што мiнулым стагоддзi была дана воля над нашым сусветам, не ўнеслi нiчога iншага, яны канчаткова паказалi, што патрэбы нельга задаволiць альтэрнатывамi, якiя ляжаць у межах чалавечага вынаходства. * Бахаула абагульнiў задачы на сёння ў словах, напiсаных больш за стагоддзе таму i шырока распаўсюджаных у прамежныя дзесяцiгоддзi: Не можа быць нiякага сумнення у тым, што народы сусвету, незалежна ад роду альбо рэлiгii, чэрпаюць сваё натхненне з адной i той жа нябёснай Крынiцы i з’яўляюцца падданымi аднаго Бога. Рознiцу памiж наказамi, па якiм яны жывуць, трэба тлумачыць зменлiвымi патрабаваннямi i неабходнасцямi веку, у якi гэтыя наказы былi адкрытыя. Усе яны, апроч нямногiх, што вынiкаюць з людской разбэшчанасцi, былi загаданыя Богам i з’яўляюцца адлюстраваннем Ягонай Волi i Мэты. Паўстанце i, узброенныя сiлай веры, разбейце ўшчэнт багоў вашых марных летуценняў, сейбiтаў разладу сярод вас. Трымайцеся таго, што вас злучае i аб’ядноўвае. Гэты зварот не заклiкае да адмаўлення ад веры ў асноўныя iсцiны кожнай з сусветных вялiкiх сiстэм веравання. Зусiм наадварот. Вера мае свой ўласны наказ i з’яўляецца сваiм уласным апраўданнем. Тое, ва што вераць альбо не вераць iншыя, не можа быць аўтарытэтам для кожнага асабiстага сумлення, вартага гэтага iмя. Вышэйпрыведзеныя словы недвухсэнсава заклiкаюць да адмаўлення ад усiх тых прэтэнзiй на выключнасць цi канчатковасць, якiя, абвiваючы сваiм карэннем жыццё духа, сталi адзiным найвялiкшым чыннiкам у задушэннi парываў аб’яднацца i ў спрыяннi нянавiсцi i гвалту. Мы верым, што калi рэлiгiйнае лiдэрства мае значэнне ў сусветным грамадстве, што з’яўляецца з пераўтваральнага вопыту XX стагоддзя, рэлiгiйныя лiдэры павiнны адказаць на гэты гiстарычны выклiк. Вiдавочна, што расце колькасць людзей, якiя пачынаюць усведамляць, што iсцiна, якая ляжыць у аснове ўсiх рэлiгiй, па сваёй сутнасцi адзiна. Гэтае разуменне ўзнiкае не праз вырашэнне тэалагiчных дыспутаў, але як iнтуiтыўнае ўсведамленне, народжанае знаёмствам з iншымi, што ўвесь час пашыраецца, i зараджаючымся прыняццем адзiнства самой чалавечай сям’i. Па-за блытанiнай рэлiгiйных дактрын, рытуалаў i збораў законаў, атрыманых у спадчыну ад знiкаючых сусветаў, узнiкае пачуццё, што духоўнае жыццё, – як i адзiнства, якое выяўляецца ў розных нацыянальнасцях, родах i культурах, – складае адзiную, аднолькава даступную ўсiм, неабмежаваную рэчаiснасць. Дзеля таго, каб гэтае рассеянае i ўсё яшчэ цьмянае адчуванне ўмацавалася i дзейсна спрыяла пабудове мiрнага сусвету, трэба, каб яно атрымала шчырую падтрымку тых, ад каго, нават у цяперашнi час, масы жыхароў зямлi шукаюць кiраўнiцтва. Безумоўна, памiж галоўнымi сусветнымi рэлiгiйнымi традыцыямi ёсць мноства адрозненняў у дачыненнi да сацыяльных прадпiсанняў i форм пакланення. Гэта наўрад цi магло быць iначай, улiчваючы тыя тысячы год, на працягу якiх Боскiя адкравеннi з’яўлялiся адно за адным i адказвалi на зменлiвыя патрэбы цывiлiзацыi, якая безупынна развiваецца. Сапраўды, неад’емнай рысай пiсанняў бальшынi асноўных рэлiгiй з’яўляецца выяўленне, у той альбо iншай форме, прынцыпу эвалюцыйнай прыроды рэлiгii. Нельга маральна апраўдаць абыходжанне з культурнай спадчынай, якая насамрэч узбагачае духоўны вопыт, як са сродкам абуджэння прымхаў i аддалення. Асноўнай задачай душы заўсёды будзе дослед рэчаiснасцi, жыццё ў адпаведнасцi з iсцiнай, у якой яна перакананая, i аказанне поўнай павагi намаганням iншых рабiць гэтак жа. Можна запярэчыць, што, калi ўсе вялiкiя рэлiгii прызнаюцца аднолькава Боскiмi па паходжанню, вынiкам будзе заахвочванне, альбо прынамсi садзейнiчанне пераходу мноства людзей з адной рэлiгii ў другую. Праўда гэта цi не, гэта, безумоўна, мае другараднае значэнне ў параўнаннi з магчымасцю, якую гiсторыя нарэшце адкрыла перад тымi, хто ўсведамляе iснаванне сусвету, якi выходзiць за гэты зямны, i ў параўнаннi з адказнасцю, якую гэтае ўсведамленне накладвае. Кожная з вялiкiх рэлiгiй можа прывесцi ўражальны i пэўны доказ яе дзейснасцi ў выхаваннi маральнага характару. Такiм жа чынам, нiхто не можа пераканаўча давесцi, што дактрыны, звязаныя з пэўнай сiстэмай вераванняў, больш альбо менш плённыя ў выклiканнi нецярпiмасцi i забабонаў, чым тыя, якiя звязаны з iншымi вераваннямi. Натуральна, што мадэлi паводзiн i ўзаемадзеяння будуць падвяргацца няспыннаму працэсу зменаў у сусвеце, якi аб’ядноўваецца, i, безумоўна, роля iнстытутаў любога роду – прадумаць, як гэтым развiццём можна кiраваць у спрыяючым адзiнству напрамку. Гарантыя таго, што вынiк урэшце будзе трывалым – у духоўным, маральным i сацыяльным плане – палягае ў нязменнай веры iгнараваных мас насельнiцтва зямлi ў тое, што сусвет кiруецца не капрызам чалавека, але любячай i нязменнай Боскай Воляй. Разам з крышэннем бар’ераў, якiя раздзяляюць народы, наш век стаў сведкай знiкнення калiсьцi несакрушальнага мура, якi, як меркавалася раней, заўсёды можа аддзяляць нябёснае жыццё ад зямнога. Пiсаннi ўсiх рэлiгiй заўсёды вучылi вернiка разглядаць служэнне iншым не толькi як маральны абавязак, але як шлях наблiжэння душы да Бога. Паступовае пераўтварэнне грамадства надае сёння гэтаму звычнаму вучэнню новыя глыбiнi сэнсу. Па меры таго, як векавечнае абяцанне сусвету, якi жыве па прынцыпах справядлiвасцi, павольна набывае рысы рэалiстычнай мэты, задавальненне патрэбаў душы i грамадства будзе ўсё больш i больш разглядацца як узаемадапаўняльныя аспекты сталага духоўнага жыцця. Калi рэлiгiйныя лiдэры падымуцца на выклiк, якiм з’яўляецца гэтае апошняе асэнсаванне, гэты водгук павiнен пачацца з прызнання таго, што рэлiгiя i навука – дзве неабходныя сiстэмы ведаў, з дапамогай якiх развiваюцца патэнцыяльныя магчымасцi свядомасцi. Далёкiя ад барацьбы адна з адной, гэтыя асноўныя спосабы разумовага доследу рэчаiснасцi ўзаемазалежаць, i былi найбольш плённымi ў тыя рэдкiя, але шчаслiвыя перыяды гiсторыi, калi ўсведамлялася iхняя ўзаемадапаўняльная прырода, i яны былi здольныя працаваць разам. Iдэi i майстэрства, якiя параждаюцца развiццём навукi, заўсёды будуць мець патрэбу ў духоўным i маральным кiраўнiцтве, што забяспечаць iхняе прыдатнае скарыстанне; рэлiгiйным перакананням, якiмi б паважанымi яны нi былi, трэба з ахвотай i ўдзячнасцю дазволiць бесстароннае выпрабаванне сябе навуковымi метадамi. На заканчэнне мы падымаем пытанне, да якога падыходзiм з пэўнай асцярогай, паколькi яно непасрэдна датычыцца сумлення. Сярод шматлiкiх спакусаў, якiя прапануе сусвет, выпрабаванне, якое зусiм не выпадкова хвалюе рэлiгiйных лiдэраў – гэта ўжыванне ўлады ў пытаннях веры. Нiкому з тых, хто прысвяцiў доўгiя гады сур’ёзнаму роздуму i вывучэнню пiсанняў той альбо iншай з вялiкiх рэлiгiй, не патрэбны далейшыя напамiны аб часта паўтараемай аксiёме, якая тычыцца патэнцыйнай магчымасцi ўлады разбэшчваць i рабiць гэта ў тым большай меры, чым большай яна робiцца. Неабвешчаныя унутранныя перамогi, якiя ва ўсе вякi атрымлiвалi незлiчоныя духоўныя асобы ў гэтым выпрабаваннi, безумоўна, сталi адным з асноўных вытокаў стваральнай сiлы арганiзаванай рэлiгii, i гэта трэба расцэньваць як адну з яе найвышэйшых адметнасцей. Здача iншых рэлiгiйных лiдэраў спакусам зямной улады i выгады ў той жа ступенi стварала багатую ўрадлiвую глебу для цынiзму, заняпаду i роспачы сярод усiх, хто гэта заўважаў. Тое, як гэта паўплывала на здольнасць рэлiгiйных лiдэраў выконваць iх грамадскi абавязак у гэты момант гiсторыi не патрабуе ўдакладненняў. * Паколькi мэта рэлiгii – прыдаць высакароднасць характару i пагадзiць узаемаадносiны, яна на працягу гiсторыi служыла найвышэйшым аўтарытэтам у наданнi жыццю сэнсу. У кожны век яна садзейнiчала дабру, ганiла зло i раскрывала позiрку ўсiх, хто жадаў бачыць, панараму яшчэ не ажыццяўлёных магчымасцяў. З яе настаўленняў разумная душа атрымлiвала падбадзёрванне ў самавыяўленнi i ў пераадоленнi абмежаванняў сусвету. Як вынiкае з яе назвы, рэлiгiя адначасова стала галоўнай сiлай, якая звязвала розныя народы ва ўсё большыя i складаныя грамадствы, праз што маглi знайсцi выяўленне вызваленыя такiм чынам асабiстыя здольнасцi. Вялiкая перавага цяперашняга веку – у перспектыве, што дае магчымасць усяму роду людскому ўбачыць гэты цывiлiзуючы працэс як адзiную з’яву, як сустрэчы нашага сусвету з сусветам Бога, якiя паўтараюцца зноў i зноў. Натхнёная гэтай перспектывай, суполка бахаi энергiчна садзейнiчае мiжрэлiгiйнай дзейнасцi з часу яе ўзнiкнення. Акрамя песцiмых зносiн, якiя стварае гэтая дзейнасць, бахаi бачаць у iмкненнi розных рэлiгiй да зблiжэння водгук на Боскую Волю для роду людскога, што ўваходзiць у пару сваёй калектыўнай сталасцi. Чальцы нашай суполкi будуць працягваць дапамагаць гэтай дзейнасцi як толькi змогуць. Тым не менш, мы павiнны ясна выкласцi нашым партнэрам па гэтым сумесным намаганням наша перакананне, што для таго, каб межрэлiгiйнная размова свядома спрыяла вылячэнню хваробаў, якiя пашкодзiлi страцiўшае надзею чалавецтва, зараз трэба шчыра i без далейшага ўнiкнення вынiкаў прызнаць усеабдымную iсцiну, якая выклiкала рух да жыцця: што Бог адзiн i што, вышэй за ўсю разнастайнасць культурнага выяўлення i людскiх трактовак, рэлiгiя таксама адзiна. З кожным праходзячым днём расце небяспека, што полымя рэлiгiйных прымхаў павялiчыцца i запалiць сусветны пажар, вынiкi якога цяжка ўявiць. Грамадскiя ўлады не змогуць пераадолець гэтую небяспеку без дадатковай дапамогi. Мы не павiнны падманвацца, нiбыта заклiкi да ўзаемнай цярпiмасцi самi па сабе могуць пагасiць варожасць, якая прэтэндуе на Боскае благаславенне. Крызiс заклiкае рэлiгiйных лiдэраў парваць з мiнулым гэтак жа рашуча, як парвалi з iм тыя, хто адкрыў грамадству шлях да пераадолення ў роўнай ступенi разбуральных расавых, палавых i нацыянальных прымхаў. Служэнне дабрабыту чалавецтва з’яўляецца адзiным апраўданнем для таго, каб уплываць на людзей у пытаннях сумлення. У гэты найвялiкшы паваротны момант у гiсторыi цывiлiзацыi не можа быць больш яснага патрабавання такога служэння. «Дабрабыт чалавецтва, ягоны мiр i бяспека недасяжныя, – упэўнiвае Бахаула, – пакуль ягонае адзiнства не будзе цверда ўсталявана». СУСВЕТНЫ ДОМ СПРАВЯДЛIВАСЦI


Table of Contents: Albanian :Arabic :Belarusian :Bulgarian :Chinese_Simplified :Chinese_Traditional :Danish :Dutch :English :French :German :Hungarian :Italian :Japanese :Norwegian :Persian :Portuguese :Romanian :Russian :Spanish :Turkish :Ukrainian :